Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У польcкім Тарнове мёртванароджаных дзяцей упершыню пахаваюць у супольнай магіле
11.10.2016 11:04

У Сусветны дзень страчанага дзіцяці, які адзначаецца 15 кастрычніка, адбудзецца першае пахаванне мёртванароджаных дзяцей, пакінутых у тарноўскіх бальніцах (Польшча). Арганізатары — Камітэт будаўніцтва месца памяці страчаных дзяцей — чакаюць спіс імёнаў дзяцей, якія памерлі да нараджэння.

Пахаванне распачнецца пры капліцы на могілках. Будзе адпраўлена святая Імша за бацькоў, якія страцілі дзіця з-за хваробы, аборту, дачаснага нараджэння або з іншай прычыны. У магілу, разам з урнай, будуць складзены карткі з імёнамі дзяцей, якіх бацькі не мелі магчымасці пахаваць. Падчас цырымоніі пахавання будуць зачытаны імёны дзяцей, якія Камітэту паведамілі бацькі.

Камітэт заахвочвае дасылаць імёны дзяцей з датай іх смерці і тыднем цяжарнасці, у які дзіця памерла. Гэтыя даныя будуць упісаны ў віртуальную Кнігу Памяці, якая знаходзіцца на сайце Камітэту.

Пахаванне адбудзецца за кошт бюжэту горада Тарнова. Гарадская рада 30 чэрвеня 2016 г. прыняла рашэнне, у якім прадстаўлены правілы пахавання мёртванароджаных дзяцей, чые бацькі не скарысталіся правам пахаваць іх самастойна.

SPES — Камітэт будаўніцтва месца памяці страчаных дзяцей — быў заснаваны 12 мая 2016 г. у Тарнове. Ініцыятыву падтрымаў Аддзел па справах новай евангелізацыі курыі Тарноўскай дыяцэзіі.

Як падкрэсліў кс. Артур Важны, дырэктар аддзела, дадзеная ініцыятыва накіравана на тое, каб у грамадстве і медыцынскіх колах павялічылася свядомасць, што і мёртванароджаныя дзеці павінны быць пахаваны. «Мы таксама разлічваем, што з’явяцца магчымасці аказання тэрапіі маці або бацькам, якія страцілі дзіця», — дадаў святар.

KAI (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.