Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Афіцэр ВПС ЗША сутыкнуўся з крытыкай за пазіцыяванне сябе хрысціянінам
11.10.2016 13:48

Падпалкоўнік Майкл Керсцен адказваў на пытанні сваіх падначаленых, а ў выніку трапіў пад агонь крытыкі з боку змагароў за выключэнне рэлігіі ў арміі. Керсцену, які камандуе медыцынскай часткай, задалі пытанне, які лідар паўплываў на яго больш за ўсё і як.

Афіцэр адказаў: «Як хрысціянін я хачу быць падобным да Хрыста. Ён вядзе мяне і ўплывае на ўсе мае рашэнні. Ён вучыць прысвячаць усе справы Пану, і я думаю, што гэта сінонім дасканаласці і надзейнасці ва ўсім, што мы робім».


Словы афіцэра з’явіліся на афіцыйным сайце амерыканскай авіябазы Інджырлік у Турцыі, што выклікала абурэнне Фонду за свабоду рэлігіі ў арміі.

Фонд патрабуе, каб Ваенна-паветраныя сілы ЗША асудзілі заяву афіцэра і пакаралі Керсцена.

Раней Фонд заяўляў, што ВПС павінны забараніць гульцам сваёй каманды ў амерыканскі футбол маліцца на полі перад гульнёй. Авіятары адказалі, што кожны вернік мае права на публічную малітву, бо свабода рэлігіі ў ЗША абараняецца Першай папраўкай да Канстытуцыі.

Аляксандр Гелагаеў паводле washingtontimes.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.