| Парыж: грамадскія пытанні — у цэнтры размоў прадстаўнікоў Касцёла і дзяржавы |
| 12.10.2016 16:08 |
|
Пасяджэнне такога тыпу было ўжо дванаццатым у Францыі. Побач з індустрыяльнымі, адміністрацыйнымі і прававымі пытаннямі ўздымаліся таксама актуальныя праблемы, цікавыя для абодвух бакоў. Між іншым, уздымалася тэма бяспекі і абароны хрысціянскіх святыняў. Абмяркоўвалася месца і роля рэлігіі ў грамадстве. Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла ўказалі на важнасць таго, каб грамадства разумела, што рэлігіі з’яўляюцца адным з фактараў грамадскага спакою. У чарговы раз іерархі выказалі перакананне, што грамадства, у выпадку выдалення рэлігіі з публічнай сферы, будзе пазбаўлена асноўных сацыяльных і грамадскіх рэгулятараў. |


Эканамічныя праблемы і грамадскія выклікі сталі дамінантнымі на сустрэчы
прадстаўнікоў ураду Французскай Рэспублікі і Каталіцкага Касцёла ў
гэтай краіне, якая прайшла 11 кастрычніка. Дзяржаўную дэлегацыю
ўзначальваў прэм’ер міністр Мануэль Вальс, а з боку Касцёла —
Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Луіджы Вэнтура і кардынал Андрэ Вэн-Труа.
для друку