Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пакістане прызнаны нелегальнымі 11 хрысціянскіх тэлестанцый
13.10.2016 11:13

Пакістанскія ўлады прызналі нелегальнымі 11 хрысціянскіх тэлестанцый, якія выходзілі ў эфір на мове ўрду, якой карыстаецца больш за 50 мільёнаў чалавек на індыйскім субкантыненце, а таксама больш за мільён — за межамі Азіі.

У забарону трапілі такія каналы, як Catholic Tv, які належаў дыяцэзіі ў Лахауры, а таксама іншыя станцыі Isaac Tv, Gawahi Tv, God Bless Tv, што належаць супольнасцям пратэстантаў.
 
«Абвяшчэнне Добрай Навіны праз гэту забарону стане нелегальным», — так пракаментаваў рашэнне ўраду краіны ў каментарыі для агенцтва Fides пакістанскі каміліянін а. Маштак Аніюм, адказны за справы камунікацыі і мас-медыя.

Святар таксама прыгадаў, што ў апошнія гады хрысціянскія супольнасці павінны былі прыкладаць вялікія намаганні, каб зрабіць магчымай трансляцыю  рэлігійных каналаў па кабельным тэлебачанні, або праз інтэрнэт. Айцец Маштак Аніюм звярнуў таксама ўвагу на тое, што хрысціяне не могуць трансляваць свае праграмы ў грамадскім тэлебачанні. Гэты момант у Пакістане рэгулюецца адмысловай дырэктывай, якая апісвае «правы, вызначаныя для немусульман».

Манах звярнуўся да ўладаў аб змяненні свайго рашэння, просячы міністра Камрана Мікаэля, які з’яўляецца хрысціянінам, аб падтрымцы яго звароту.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.