Кармэліткі з Алепа: у заходніх кварталах горада штодзённа гінуць дзясяткі людзей |
14.10.2016 15:29 |
«Неаб’ектыўнасць у падачы інфармацыі прыносіць нам цярпенні, таму што кожны дзень мы становімся сведкамі пакутаў, якія абрушваюцца на заходнія кварталы горада, — гаворыцца ў лісце, які манахіні скіравалі ў міжнародны фонд "Дапамога Касцёлу ў патрэбе" 11 кастрычніка. — Адзін святар прыехаў да нас увесь у слязах: ён жыве ў густанаселеным квартале Мідан, які ўжо тры гады з’яўляецца аб’ектам тэрактаў. За апошні тыдзень адзіным яго заняткам было пахаванне загінулых грамадзян. У іншым квартале, дзе большасць мусульманскага насельніцтва, у выніку мінамётных абстрэлаў кожны дзень гінуць каля 10 чалавек і больш за 70 атрымоўваюць раненні». «Мы больш не можам гэтага цярпець, — пішуць манахіні кармэліткі, — і заклікаем спыніць баявыя дзеянні ва ўсіх частках горада». Колькасць хрысціян у Алепа скарацілася са 160 тысяч да пачатку канфлікту ў Сірыі да 40 тысяч у красавіку гэтага года. Па апошнім ацэнкам, у паўночнай сталіцы Сірыі сёння засталося 35 тысяч хрысціян.
Паводле blagovest-info.ru |