Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парыж: каля 200 тысяч дэманстрантаў выступілі ў абарону сужэнства і сям’і
17.10.2016 13:27

Каля 200 тысяч чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Парыжы супраць легалізаваных тры гады таму ў Францыі гомасексуальных саюзаў, сурагатнага мацярынства і штучнага апладнення.

Галоўным дэвізам і прычынай сходу ў гэтым годзе было выступленне не столькі супраць «сужэнстваў для ўсіх» (аднаполыя саюзы), колькі супраць далейшага зніжэння ўзроўню падтрымкі сям’і. Пратэставалі таксама супраць легалізацыі сурагатнага мацярынства — жанчын, якія «здаюць у арэнду» сваё ўлонне для зачацця дзіцяці для тых жанчын, якія не могуць зацяжарыць, а таксама супраць апладнення для аднаполых пар і самотных асобаў.

Запрошаныя палітыкі і грамадскія дзеячы выказваліся супраць існуючага «антысямейнага» закона і адначасова запэўнівалі, што будуць і надалей абараняць традыцыйную мадэль сям’і і сужэнства. Падобныя погляды ў размове з журналістамі агучвалі і звычайныя ўдзельнікі дэманстрацыі.

Паводле КАІ
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.