Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ААН: 900 мільёнаў чалавек па ўсім свеце жыве ў крайняй беднасці
19.10.2016 16:00

З кожным годам беднасць расце, а колькасць багатых людзей тым часам павялічваецца. Такія даныя прыводзіць ААН з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з беднасцю.

Паводле даных арганізацыі, 900 мільёнаў чалавек жыве ў крайняй беднасці, пры гэтым уласнасць аднаго працэнта людзей перавышае ўласнасць астатніх 99 працэнтаў жыхароў планеты.

З гэтай нагоды пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Бернадыто Ауса нагадаў, што найбольшымі ахвярамі беднасці з’яўляюцца дзеці. Штодзень ва ўсім свеце памірае 16 тысяч дзяцей, а смерць паловы з іх выклікана недаяданнем.

Іерарх звярнуў увагу на неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва з мэтай фактычнага выкаранення прычын беднасці ва ўсім свеце.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.