Скандынаўскія біскупы: 500-годдзе Рэфармацыі не можа быць святам |
20.10.2016 13:41 |
Біскупская Канферэнцыя паўночных краін апублікавала пастырскае пасланне для парафій Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі і Ісландыі. Скандынаўскія каталіцкія біскупы пішуць, што, нягледзячы на ўсе слушныя тлумачэнні, Рэфармацыя стварыла раскол у хрысціянстве, прынесла пакуты, якія працягваюцца па сёння. З-за гэтага падзелу ў краінах Паўночнай Еўропы Каталіцкі Касцёл адрадзіўся толькі пасля некалькіх стагоддзяў, адпаведна, «500-годдзе Рэфармацыі павінна быць не святам, а ўспамінам у духу пакаяння». У пасланні, абнародаваным пад назвай «Ад канфлікту да адзінства», гучыць пытанне пра тое, «як узрастаць разам у веры, надзеі і любові». Каталіцкія біскупы рашуча выказваюцца за працяг «супольнага шляху прымірэння з нашымі лютэранскімі братамі і сёстрамі і за тое, каб рабіць усё магчымае для дасягнення адзінства». Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |