Мітрапаліт Іларыён сустрэўся з новым Апостальскім Нунцыем у Расіі |
21.10.2016 15:07 |
Сустрэча старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліта Іларыёна з новым Апостальскім Нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупам Чэлесціно Мільёрэ прайшла 21 кастрычніка ў Маскве. Мітрапаліт Валакамскі пажадаў нунцыю Божай дапамогі і поспехаў у адказнай дыпламатычнай місіі ў Расіі. Пры гэтым праваслаўны іерарх адзначыў, што ў апошнія гады ў Аддзела склаліся канструктыўныя адносіны з нунцыятурай у Маскве і з яе папярэднімі кіраўнікамі — арцыбіскупамі Антоніо Менніні і Іванам Юркавічам. Арцыбіскуп Мільёрэ ў сваю чаргу падкрэсліў гатоўнасць развіваць плённае супрацоўніцтва паміж двума знешнецаркоўнымі ведамствамі. Нунцый высока ацаніў гістарычную сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, якая 12 лютага 2016 года адбылася ў Гаване і атрымала вялікі рэзананс у свеце. Апостальскі Нунцый выказаў зацікаўленасць вопытам мірнага суіснавання хрысціян і мусульман у Расіі. Старшыня АЗЦС распавёў госцю пра станоўчыя прыклады ўзаемадзеяння прадстаўнікоў Царквы і ісламскіх абшчын, у тым ліку ў межах Міжрэлігійнай рады Расіі. Арцыбіскуп Чэлесціно Мільёрэ нарадзіўся 1 ліпеня 1952 года ў П’емонце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 25 чэрвеня 1977 года. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме. З 1980 года знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду:
|