Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новы твор ад The Piano Guys: усё будзе добра!
24.10.2016 12:05

Калектыў The Piano Guys, які вядомы новымі інтэрпрэтацыямі на фартэпіяна і віяланчэлі вядомых твораў класічнай і папулярнай музыкі, нядаўна выпусціў аўтарскі твор, запісаны разам з Эндзі Грэмерам.

Аптымістычны запіс ужо стаў хітом, даказваючы, што The Piano Guys могуць нашмат больш, чым проста ствараць кавер-версіі.

Новая песня ўдзельнікаў гурта абапіраецца на радок з Кнігі псальмаў Бібліі: «Хто ў слязах сеяў, будзе з радасцю жаць» (Пс 126, 5).
Як адзначаюць удзельнікі гурта ў каментарыі, «не так важна, праз што ты прайшоў, як не так важныя і цяжкасці, што напаткалі цябе ў жыцці, – усё будзе окей!»



«Можа, не сёння і, можа, не заўтра. Але мы верым, што калісьці ўсё будзе добра... А між іншым, існуе столькі ўсяго, што дае нам надзею. Ёсць столькі працы, за якую мы павінны дзякаваць. Нам патрэбна навучыцца дзякаваць за тое, што мы маем! Больш любові да тых, хто яе патрабуе, і больш веры ў сябе. Больш упэўненасці ў Божым Провідзе!» — кажуць The Piano Guys.

Іх твор «It’s Gonna be OKAY» — гэта частка новага альбома Uncharted, прэзентацыя якога пройдзе 28 кастрычніка.

Паводле credo.ua (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.