Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Статыстыка Каталіцкага Касцёла: 1,3 мільярды католікаў ва ўсім свеце
25.10.2016 10:48

Ватыканскае агенцтва Fides апублікавала даныя статыстыкі Каталіцкага Касцёла на 31 снежня 2014 года. Статыстыка сведчыць аб тым, што колькасць свецкіх асобаў і святароў расце, а колькасць кансэкраваных асобаў і семінарыстаў зменшылася.

Католікі складаюць 17, 77 працэнтаў насельніцтва свету. Да канца 2014 года налічвалася 1 мільярд 272 мільёны 281 тысяча членаў Рыма-Каталіцкага Касцёла, што на 18,35 млн больш, чым у 2013 годзе. Прырост католікаў назіраўся на ўсіх кантынентах акрамя Еўропы: у Афрыцы +8,5 млн, а Амерыцы +6,6 млн, у Азіі +3,02 млн і ў Акіяніі +208 тыс.

У Еўропе колькасць католікаў скарацілася на 57 тысяч чалавек, а колькасць святароў на 2 464 чалавекі.

Менш семінарыстаў і манахінь, больш біскупаў

Колькасць навучэнцаў вышэйшых духоўных семінарый — дыяцэзіяльных і манаскіх — склала 116 939, што на 1 312 чалавекі менш, чым у мінулым годзе. Рост гэтага паказчыку назіраўся толькі ў Афрыцы (+636).

Колькасць каталіцкіх біскупаў у 2014 годзе ўзрасла на 64 чалавекі — у канцы 2014 года іх было 5 237.

Колькасць кансэкраваных асобаў, або т.зв. братоў-конверсаў, якія з’яўляюцца манахамі без прэзбітэрскага пасвячэння, зніжаецца ўжо другі год запар. За 2014 год паказчык знізіўся на 696 адзінак і дасягнуў 54 тысячы чалавек.

Прытым у Афрыцы і Азіі адзначаўся рост колькасці такіх манахаў. Амаль на 11 тысяч скарацілася ў свеце колькасць манахінь. Пры гэтым рост манаскіх пакліканняў сярод жанчын назіраецца ў Афрыцы і Азіі.

Да канца 2014 года ў свеце дзейнічала 216 500 каталіцкіх дзіцячых і адукацыйных устаноў, сярод якіх 73 тысячы дзіцячых садкоў, 96 тысяч пачатковых школ і 46 сярэдніх навучальных устаноў.

Каталіцкі Касцёл утрымлівае 116 тысяч медыцынскіх і дабрачынных устаноў. Гэта 5 тысяч шпіталяў, 16 тысяч дыспансераў, 612 лепразорыяў (пераважна ў Азіі), 15 тысяч дамоў для пажылых людзей, 9 тысяч сірочых дамоў, 12 тысяч ясляў, 14 тысяч цэнтраў кансультавання сем’яў, амаль 4 тысячы сацыяльных цэнтраў, а таксама 37 тысяч устаноў іншага тыпу.

Паводле blagovest-info.ru (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.