У Вялікабрытаніі прапануюць абмежаваць аборты дзяцей з фізічнымі адхіленнямі |
25.10.2016 11:32 |
Зараз у Аб'яднаным Каралеўстве аборты дазволены да 24 тыдня цяжарнасці, аднак зрабіць яго згодна з законам можна на любым тэрміне, калі ўрачы прагназуюць нараджэнне дзіцяці-інваліда.
Новы законапраект, які абмяжоўвае і такія аборты, ініцыявала Палата лордаў брытанскага парламента, звяртаючы ўвагу на тое, што людзі павінны мець роўныя правы, у тым ліку ва ўлонні маці.
«Або мы верым у роўнасць, або не. Ніхто не можа быць "больш роўным", чым іншыя», — заявіў аўтар папраўкі да закона пра аборты лорд Кевін Шынкуін.
Паводле меркавання палітыка, розніца ў правілах сведчыць пра дыскрымінацыю дзяцей-інвалідаў.
«Калі нехта думае, што такая дыскрымінацыя прымальная, я прашу, каб гэтыя людзі ўявілі наступствы аналагічнай дыскрымінацыі па колеры скуры», — дадаў лорд.
На сёння папраўка прайшла два чытанні ў Палаце лордаў, пасля чаго можа быць накіравана ў Палату абшчын.
Паводле catholicherald.co.uk (АлГ)
|