Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскі арцыбіскуп: «Рабі як Марыя — бі д'ябла па носе»
25.10.2016 15:20

Хрысціянства — рэлігія змагароў за праўду, а не прыстасаванцаў да сучаснай папулярнай культуры. Пра гэта заявіў арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз Шап'ю OFM Cap.

«Калі мы хочам быць часткай Касцёла, мець каталіцкае ўспрыманне сусвету, мы павінны вызваліцца ад стэрэатыпаў культуры, якая падаецца знаёмай, аднак ужо не з'яўляецца нашай», — сказаў іерарх.



Арцыбіскуп згадаў сярэднявечны малюнак Божай Маці, якая б'е сатану кулаком у твар. «Яна не спрачаецца з ім. Яна не ўваходзіць з ім у дыялог. Яна б'е яго ў нос», — кажа іерарх.

Ілюстрацыя цалкам адпавядае праўдзе, зазначыў арцыбіскуп Філадэльфіі, згадваючы словы хрысціянскага пісьменніка Чарльза Льюіса:

«Хрысціянства — рэлігія змагання, але не ў сэнсе нянавісці ці гвалту супраць іншых людзей, а ў сэнсе духоўнай барацьбы супраць зла ў саміх нас і ў свеце вакол нас, дзе наша зброя — любоў, справядлівасць, мужнасць і самаадданасць».



Іерарх адзначыў, што многія католікі сёння адмаўляюцца ад гэтай духоўнай барацьбы і занадта асімілююцца ў папулярную культуру, якая «размывае нашы рэлігійныя перакананні ў імя ліберальнай талерантнасці» і спажывальніцтва.

Амерыканскі арцыбіскуп згадаў творы Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI: «Па меркаванні Пантыфіка, святарам і свецкім асобам не трэба публічна адракацца ад хросту, каб стаць адступнікамі. Дастаткова проста маўчаць, калі каталіцкая вера патрабуе гаварыць. Дастаткова быць палахліўцамі, калі Езус патрабуе быць смелымі, дастаткова стаяць у баку, калі трэба працаваць і змагацца за праўду».

Паводле сatholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.