У Ізраілі абрабавалі касцёл на гары Табор |
26.10.2016 11:03 |
Невядомыя абрабавалі на поўначы Ізраіля касцёл на гары Табор, дзе калісьці адбыўся цуд Перамянення Пана. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Асамблеі каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі. Касцёльныя ўлады адзначаюць, што злачынства было рабаўніцтвам, а не актам вандалізму ў выкананні яўрэйскіх экстрэмістаў, якія не раз апаганьвалі хрысціянскія і мусульманскія святыні ў Ізраілі і на заходнім беразе ракі Ярдан. Паводле слоў кіраўніка інфармацыйнага камітэта асамблеі Вадзі Абунасара, злачынцы скралі алтарныя келіхі, а таксама ўскрылі скрынку для ахвяраванняў і пашкодзілі некалькі абразоў. Базыліка належыць ордэну францішканаў. Яна была пабудавана ў 1924 годзе на руінах значна больш старажытных святыняў. Гара Табор шануецца вернікамі як месца Перамянення Пана, апісанага ў Бібліі. |