Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сірыйскія хрысціяне ўдзячныя Папу Францішку і Патрыярху Кірылу за іх абарону
27.10.2016 11:16

Сірыйскія хрысціяне выказваюць удзячнасць Святому Айцу Францішку і Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за каардынацыю намаганняў католікаў і праваслаўных у пытаннях абароны хрысціян, якія церпяць пераслед на Блізкім Усходзе.

Пра гэта 26 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі ў РИА Новости паведаміла каталіцкая манахіня з кляштара святога Якуба (Сірыя) Агнэс Марыям Ас-Саліб (Фадзія Лахам).

Патрыярх Кірыл і Папа Францішак падчас сустрэчы ў Гаване 12 лютага 2016 года падпісалі супольную дэкларацыю. Кіраўнікі Цэркваў заклікалі сусветную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у справе абароны хрысціян і барацьбе з тэрарызмам на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ў іншых рэгіёнах.

«Мы ўдзячныя за гістарычную сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Кірыла на Кубе — там, дзе яны вырашылі сабраць усе свае рэсурсы, каб забяспечыць мір і справядлівасць у свеце, асабліва на Блізкім Усходзе», — адзначыла сірыйская манахіня.

У Сірыі з сакавіка 2011 года працягваецца ўзброены канфлікт, у выніку якога, па даных ААН, загінулі звыш 220 тысяч чалавек. Урадавым войскам супрацьстаяць банды баевікоў, якія належаць да розных узброеных фарміраванняў. Найбольш актыўнымі з'яўляюцца тэрарыстычныя групіроўкі «Ісламская дзяржава» і «Джебхат ан-Нусра» (якая змяніла сваю назву на «Джебхат Фатах аш-Шам»).

Паводле ria.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.