Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прабег Божай Міласэрнасці пройдзе ў Кракаве
27.10.2016 13:41

29 кастрычніка ў Кракаве пройдзе прабег Божай Міласэрнасці. Як падкрэсліваюць арганізатары, мэта акцыі — праз гульні і забаву пазнаць месцы і асобаў, звязаных з культам Божай Міласэрнасці.

Падрыхтаваная траса спецыяльна арыентавана на дзяцей і моладзь, і правядзе яна ад санктуарыя св. Яна Паўла ІІ да санктуарыя Божай Міласэрнасці.

«Стыль жыцця, які мы прапаноўваем, яднае ў сабе духоўныя каштоўнасці з фізічнай актыўнасцю, культурныя каштоўнасці з адукацыйнымі», — адзначаюць арганізатары прабегу. У залежнасці ад узросту ўдзельнікі акцыі пераадолеюць ад 300 да 2000 метраў. На шляху іх чакае знаёмства, між іншым, з постацямі святой с. Фаўстыны Кавальскай, св. Яна Паўла ІІ, св. Кінгі, святога брата Альберта.

Акцыя таксама стане праслаўленнем св. Яна Паўла ІІ, які ініцыяваў вялікае свята маладосці — Сусветныя дні моладзі.

Суботняя сустрэча завершыцца супольнай малітвай на святой Імшы.

Прабег арганізоўвае Фонд культуры (Fundacja Pełni Kultury) пры фінансаванні Міністэрства спорту і турызму. Сярод партнёраў таксама Цэнтр імя Яна Паўла ІІ «Не бойцеся!».

Паводле ekai.pl
(VGr)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.