Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянскія спевы зноў сталі музычнай тэмай гульні «Цывілізацыя»
31.10.2016 15:32

У папулярнай камп'ютэрнай гульні «Цывілізацыя» рэлігія мае вялікае значэнне, уплываючы на лёс цэлай планеты, таму не дзіўна, што стваральнікі гульні не першы раз звяртаюцца за натхненнем да хрысціянскай музыкі.

Гэтак, мы ўжо пісалі, што галоўнай тэмай у «Цывілізацыі ІV» стала песня на мове суахілі — пераклад малітвы «Ойча наш…». Пад гэтыя словы відэазастаўка да гульні паказвае ўсю чалавечую гісторыю — ад пячораў да міжпланетных экспедыцый.


Аднак і ў больш сучасных версіях гульні яе аўтары не забываюцца на хрысціянскую спадчыну — галоўнай тэмай для «Цывілізацыі V: Богі і каралі» стаў спеў, заснаваны на гімне «Te Deum».


А ў дадатку «Храбры Новы свет» музыка, якая гучыць у асноўным меню, суправаджаецца спяваным лацінскім тэкстам з 21 главы Апакаліпсісу Яна Багаслова.

«Я ўбачыў новае неба і новую зямлю. Бо першае неба і першая зямля мінулі, і мора ўжо няма. І ўбачыў я святы горад, новы Ерузалем, які сыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха».


Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.