Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ірландскі ляснічы пасадзіў дрэвы ў форме крыжа
04.11.2016 09:05

На працягу некалькіх гадоў ірландскі ляснічы таемна высаджваў дрэвы, змяшчаючы іх у форме кельцкага крыжа. Цяпер дрэвы выраслі, і дзіўная выява ўпершыню была заўважана з паветра.

Восенню 2016 года нехта з авіяпасажыраў, якія ляцелі ў раёне горада Данегол у ірландскай правінцыі Ольстэр, заўважыў пад крылом самалёта велізарны кельцкі крыж жоўтага колеру, які ярка вылучаўся на фоне зялёнага лесу.

Як высветлілі журналісты, аўтарам незвычайнай выявы сярод ляснога масіву аказаўся мясцовы ляснічы Лайам Эммеры. Сваю працу ён распачаў 10 гадоў таму. На працягу чатырох гадоў ён высаджваў хваёвыя дрэвы з жоўтымі і аранжавымі іголкамі.

Пра гэта ведала толькі жонка Лайама: яна і пацвердзіла гэтую інфармацыю, бо сам ляснічы ў 2010 годзе загінуў з прычыны ДТЗ.

Крыж дасягае 100 метраў у даўжыню і 70 метраў у шырыню. Дрэвам спатрэбіліся гады, каб дастаткова памацнець, але цяпер, па словах экспертаў, любавацца кельцкім хрысціянскім сімвалам з вышыні можна будзе на працягу 60–70 гадоў.

У Ірландыі існуе паданне, што з'яўленню кельцкага крыжа на востраве паспрыяў святы Патрык — місіянер, дзякуючы якому жыхары вострава сталі хрысціянамі.


Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.