Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ірак: хрысціяне і мусульмане разам аднаўляюць вызваленыя святыні |
04.11.2016 10:16 |
Не толькі хрысціянскія, але і мусульманскія салдаты, а таксама члены службы бяспекі ахоўваюць касцёлы ў іракскіх мясцовасцях, вызваленых ад атрадаў так званай Ісламскай дзяржавы. Паволі вяртаецца сакральны характар месцам хрысціянскага культу, якія ўжываліся джыхадыстамі як вайсковыя базы. Напрыклад, у касцёле св. Барбары ў мясцовасці Карамліш салдаты нанова ўсталявалі крыж на даху будынка, а таксама змясцілі ў святыні іконы з выявамі Езуса і Марыі. Паводле сведчанняў хрысціяніна Нешата Фадла Гіргіса і мусульманіна Башара Наіма Абдалаха, вызнаўцы абедзвюх рэлігій супрацоўнічаюць у вызваленні і аднаўленні святыняў як адна група. КАІ, (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.