Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гэтыя святары не баяцца спяваць у аўтамабілі пры біскупу (+відэа)
07.11.2016 12:10

Яны проста едуць у аўтамабілі і падпяваюць услед за Джасцінам Тымберлэйкам і Тэйлар Свіфт. Але як яны гэта робяць!

На афіцыйным канале ў youtube відэа набрала 380 тысяч праглядаў. 

Васьміхвілінны ролік быў прэзентаваны на чацвёртай штогадовай сустрэчы падлеткаў у каледжы Rock Valley і ўяўляе сабой пародыю на папулярнае «Караоке аўто», дзе вядучы «выпадкова сустракае» на вуліцах ЗША зорак эстрады і падвозіць іх, спяваючы разам з імі песні, якія па радыё.

Святары з дыяцэзіі Рокфарда ў ЗША кс. Кайлі Мэнаў і кс. Кіт Ромкэ суправаджаюць свайго ардынарыя Дэвіда Мэллаў і спяваюць разам з ім.
Стваральнікі відэароліка хацелі адысці ад стэрэатыпнага ўяўлення пра святароў, паказаўшы іх вясёлымі людзьмі, якія ўмеюць жартаваць і глядзець на сябе з боку.


«Мы думалі, што гэта будзе цікавы шлях, каб пазнаёміць людзей з біскупам, і мы атрымалі сапраўднае задавальненне ад працэсу, — адзначае Джэніфер Колінз, якая кіруе моладзевымі праграмамі дыяэцэзіі. — Мы хацелі, каб наша відэа адначасова было культурным і сучасным».

Відэа дае магчымасць гледачам бліжэй пазнаёміцца з асобай біскупа, які распавядае двум іншым святарам у аўто, што хацеў быць урачом, але шчаслівы ў сваім святарскім жыцці.



Караоке са спявачкай Сіяй

Задача відэароліка часткова і ў тым, каб дапамагчы падлеткам задумацца над сваім пакліканнем.

«Святары не заўсёды сур’ёзныя, яны могуць быць і вясёлымі. Гэтае відэа чарговы раз гэта пацвердзіла», — прызнаўся васьмікласнік Рамуальд Бяздзецкі, які разважае над сваім пакліканнем да святарства.

Пасля паказу роліка на сустрэчы падлеткаў святары з відэа сталі сапраўднымі знакамітасцямі — моладзь з радасцю робіць з імі сэлфі пры сустрэчы.

Дыяцэзія Рокфарда, вылучаная з архідыяцэзіі Чыкага, была зацверджана Папам Рымскім Піем Х у 1908 годзе.



Ксёндз Кіт Ромкэ (на відэа — за рулём) — новапрэзбітэр, вікарый парафіі Св. Патрыка і св. Чарльза. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў з рук біскупа Дэвіда Мэллаў у 2016 годзе.

Ксёндз Кіт Ромкэ — душпастыр пакліканняў у дыяцэзіі Рокфарда (на відэа злева).

Біскуп Дэвід Мэллаў вучыўся ў Папскай касцёльнай акадэміі, атрымаў ліцэнцыят па кананічным праве ў Папскім ўніверсітэце Ангелікум і абараніў доктарскую дысертацыю ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. Працаваў сакратаром нунцыятур у Пакістане, Сірыі, а таксама як пастаянны назіральнік пры прадстаўніцтве Апостальскай Сталіцы пры ААН.

У 1998 годзе быў кіраўніком прэфектуры Папскага дому ў Рыме. З 2006 па 2011 гады з’яўляўся генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у ЗША.

Падрыхтаваў Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.