У Швецыі праз «пагрозу небяспекі» хочуць забараніць калядныя агеньчыкі |
08.11.2016 15:44 |
Калядныя святы ў многіх гарадах Швецыі сёлета могуць прайсці без традыцыйных агнёў і ілюмінацыі. Фармальна новую забарону звязваюць з «мерамі бяспекі» ў святочныя дні.
Пра гэта са спасылкай на sedmica.ru паведамляе sib-catholic.ru.
Шведская транспартная адміністрацыя хоча забараніць муніцыпалітэтам развешваць агеньчыкі да Калядаў і Новага Года на ліхтарных слупах, таму цэнтральныя вуліцы многіх гарадоў могуць застацца без традыцыйных светавых упрыгожванняў.
Нягледзячы на значны ўплыў у Швецыі антыхрысціянскіх партый і таварыстваў, шведскія транспартнікі настойваюць, што новаўвядзенне ніяк не звязана з паўсюднымі ініцыятывамі адмовы ад каляднай атрыбутыкі.
«Слупы не разлічаны на цяжар святочных лямпаў, і мы вымушаныя прыбіраць усё, чаго там не павінна быць. У першую чаргу мы павінны гарантаваць бяспеку», — пра гэта заявіла Эйлін Ісаксан, нацыянальны каардынатар Шведскай транспартнай адміністрацыі.
У муніцыпалітэтах аднак ужо выказалі здзіўленне адносна новай ініцыятывы дарожнай службы.
«У нашым муніцыпалітэце хапае праблем з дарогамі: напрыклад, нярэдкія выпадкі, калі выбягаюць на дарогу дзікія жывёлы. У выніку — гібнуць людзі. На наш погляд, гэта больш надзённая задача для транспартнай адміністрацыі, чым адключэнне навагодняга асвятлення ў нашых гарадах», — заявіла горада Ліціца Мэры Ёхансан.
Паводле sib-catholic.ru (IL)
|