Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Іспаніі запусцілі першы ў свеце сайт па зборы ахвяраванняў на Каталіцкі Касцёл
09.11.2016 08:21

7 лістапада Каталіцкі Касцёл у Іспаніі запусціў інтэрнэт-партал www.donoamiiglesia.es, на якім у рэжыме анлайн можна будзе залічваць «рэгулярныя або аднаразовыя» ахвяраванні, прызначаныя Касцёлу ў Іспаніі ў цэлым або адной з 79 дыяцэзій, ці адрасна ў адну з 23 тысяч парафій.

«Гэта — унікальны праект, нам пакуль невядома, што дзесьці ў свеце ёсць яшчэ штосьці падобнае», — сказаў, выступаючы на прэзентацыі партала, сакратар па эканамічных пытаннях Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Іспаніі Фернанда Хіменэс Барыаканаль. — Гэта пляцоўка, дзе людзі могуць аб’яднацца ў сваім імкненне зрабіць уклад у справу Касцёла».

Сакратар таксама нагадаў, што кожная асоба, якая зробіць сваё ахвяраванне праз сайт, атрымае падатковыя ільготы, памер якіх дасягае 75 працэнтаў ад ахвяраванай сумы. Гэты момант прадугледжаны законам.

Вэб-сайт, распрацаваны спецыялістамі кампаніі Indra пры падтрымцы банка Banco Popular, працуе на шасці мовах: кастыльскай, каталанскай, бакскай, галісійскай, валенсійскай і англійскай.

«Каб у донараў не ўзнікала сумненняў, што іх ахвяраванні прыйдуць па адрасе і не будуць выкрадзеныя хакерамі, мы забяспечылі яго камп’ютарнай абаронай такога ж узроўню, што выкарыстоўваецца ў ваенных структурах», — супакоіў будучых спонсараў Луіс Радрыгес Ламбардэра, які кіраваў групай праграмістаў Indra.

Пры ахвяраваннях банкі не будуць браць камісію з грашовых пераводаў.

Паводле www.espanarusa.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.