Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Першы ісламскі ўніверсітэт Еўропы з’явіцца ў Іспаніі
10.11.2016 12:02

Ва ўніверсітэце горада Сан-Себасцьян па ініцыятыве мараканскага грамадскага руху «Справядлівасць і духоўнасць» адкрыецца першы ў Іспаніі ісламскі ўніверсітэт.

Заняткі будуць весціся ў рэжыме анлайн на арабскай мове. Навучанне павінна пачацца ўжо сёлета. Мэта ўніверсітэта — «набліжэнне ісламу да еўрапейскіх мусульман».

Рух «Справядлівасць і духоўнасць» выступае супраць манархічнай формы праўлення ў Марока.

Платформа ісламу, ініцыяваная «Справядлівасцю і духоўнасцю», цалкам пярэчыць эстрэмізму, які выражаецца ў форме салафізму (радыкальны рух ісламу). Згаданы рух выступае акрамя іншага за прымяненне ў Марока законаў шарыяту, як «адзіна правільных для мусульман».

Універсітэт у Сан-Себасцьяне стане першым ісламскім анлайн-цэнтрам у Еўропе.

Паводле www.espanarusa.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.