| Лондан: для ўраду кансерватыўныя хрысціяне — гэта экстрэмісты |
| 09.11.2016 12:30 |
|
Арцыбіскуп Джасцін Уэлбі перакананы, што рэлігійнае невуцтва сярод брытанскіх чыноўнікаў такое вялікае, што для іх ісламісцкія экстрэмісты і хрысціянскія кансерватары — гэта адно і тое ж. Арцыбіскуп Кентэрберыйскі паходзіць з евангельскага крыла англіканства і цяпер асцерагаецца, што для брытанскага ўраду яго роднае асяроддзе з’яўляецца такім жа небяспечным, як, напрыклад, Мусульманскае брацтва. Сустракаючыся з дырэктарамі англіканскіх школ у Валіі, арцыбіскуп Джасцін Уэлбі таксама падкрэсліваў, што рэлігійнае невуцтва сярод прадстаўнікоў брытанскага ўраду вельмі распаўсюджана і пры гэтым крайне дэструктыўнае. КАІ, (VGr) |


Кансерватыўныя хрысціяне могуць стаць ахвярай барацьбы з рэлігійным эктрэмізмам. Пра гэта папярэджвае прымас Англіканскай Царквы.
для друку