Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Новай Зеландыі пабудавалі святыню з кардону |
10.11.2016 09:12 |
Архітэктар Сігэру Бан стварыў дызайн кардонавай святыні ў новазеландскім горадзе Крайстчэрч. Яго пабудавалі на месцы старажытнай англіканскай святыні 1864 года, якая была разбурана пяць гадоў таму падчас землятрусу. «Стыхія можа зламаць нават бетонавыя будынкі, а вось папяровыя — не», — лічыць Бан. Кардонавая святыня можа прастаяць да 50 гадоў, але хутчэй за ўсё яе прымуць пасля таго, як будзе адноўлены папярэдні будынак. Будынак у форме літары «А» зроблены з 98 аднолькавых кардонавых труб. Ён бяспечны і сейсмастойкі. На фасадзе святыні выкладзена яркая трохвугольная мазаіка. Сігэру Бан — японскі архітэктар, лаўрэат Прытцкераўскай архітэктурнай прэміі за 2014 год. Паводле blagovest-info.ru |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.