| Халдзейскі патрыярх прапанаваў стварыць Раду Цэркваў у Іраку |
| 11.11.2016 08:42 |
|
Як паведамілі агенцтву Fides у праўленні Халда-Каталіцкага Касцёла, у новы орган маглі б увайсці ўсе Каталіцкія Касцёлы Ірака, праваслаўныя і дахалкідонскія Цэрквы, а таксама пратэстанцкія супольнасці. Адной з канкрэтных задач Рады стане ліквідацыя наступстваў акупацыі часткі краіны джыхадыстамі з ІГІЛ (тэрарыстычная арганізацыя, забароненая, у прыватнасці, у РФ), а таксама барацьба з падзелам іракскага грамадства па канфесійных прыкметах, якія нясуць пагрозу нацыянальнаму адзінству. Яшчэ ў канцы кастрычніка халдзейскі патрыярх Луіс Рафаэль I Сако выступіў з ініцыятывай абвясціць 2017 год Годам міру ў Іраку. Гэтую ініцыятыву падтрымалі іншыя хрысціянскія супольнасці рэспублікі. Паводле blagovest-info.ru |


Халдзейская патрыярхія вывучае праект стварэння Рады Цэркваў у Іраку, у які б увайшлі ўсе Цэрквы і царкоўныя супольнасці, якія прысутнічаюць на іракскай тэрыторыі. Паводле задумы аўтараў праекта, гэты орган змог бы прадстаўляць хрысціян Ірака перад цэнтральнымі і мясцовымі органамі ўлады.
для друку