Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мастак з Новакузнецка дамаляваў карціну да Вінчы «Пакланенне мудрацоў»
14.11.2016 14:29

Навакузнецкі мастак Канстанцін Дзверын паспрабаваў дамаляваць незакончаную працу Леанарда да Вінчы «Пакланне мудрацоў».

«Заказаная манахамі аўгустынцамі з кляштара Сан - Даната ў Скапета ў 1481 годзе, яна так і засталася незавершанай, паколькі праз год мастак выехаў у Мілан», — згадваюць у Новакузнецкім мастацкім музеі, дзе днямі адкрылася выстаўка адной карціны «Прысвячэнне Леанарда да Вінчы».



У музеі адзначаюць, што твор «Пакланенне мудрацоў» незвычайны і амаль не мае аналагаў у італьянскім жывапісе. На заднім плане бачныя разваліны невядомага дварца, вершнікі на конях, а ў цэнтры карціны — выява Марыі з немаўляткам Езусам, акружаная пілігрымамі, якія прыйшлі пакланіцца Божаму Сыну.

Мужчына справа — верагодна, сам Леанарда ва ўзросце 29 гадоў.

Напісанню карціны «Прысвячэнне Леанарда да Вінчы» папярэднічала доўгая падрыхтоўчая праца па вывучэнні жыцця і творчасці мастака, дбайнае вывучэнне мастацкіх прыёмаў.



«Імкнучыся не парушыць кампазіцыйную задумку вялікага генія Адраджэння, Канстанцін Дзверын уносіць змены і свае цікавыя рашэнні: адбітак Бэтлеемскай зоркі ў крыніцы перад Марыяй, фігуры Рафаэля, Мікеланджэла, Бацічэлі і састарэлага да Вінчы на першым плане. Кіруючыся традыцыяй мастакоў Адраджэння маляваць сябе і людзей свайго кола, ён змяшчае сярод персанажаў сваёй карціны сяброў і знаёмых», — расказалі ў музеі.

Паводле sib-catholic.ru (IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.