Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Піццабала: Ізраіль і Палестына павінны самі захацець выйсці з крызісу
15.11.2016 14:40

«Сітуацыя на Святой Зямлі непакоіць. У жыхароў як Ізраіля, так і Палесціны не стае волі, каб выйсці з тупіку, які склаўся. А калі яны не хочуць, то нішто звонку да гэтага іх не прымусіць», — лічыць арцыбіскуп П’ербатыста Піццабала, новы Апостальскі Адміністратар лацінскага Патрыярхату Іерусаліма.

У пануючай там сітуацыі іерарх арыентуецца вельмі добра, бо апошнія 12 гадоў узначальвае кустодыю Святой Зямлі.

На пытанне, ці выбар новага прэзідэнта ЗША дае шансы на пералом у ізраільска-палестынскіх адносінах, арцыбіскуп Піццабала адказаў, што перш за ўсё павінны з’явіцца спрыяльныя ўмовы на самой Святой Зямлі. Улады Ізраіля становяцца тым часам усё больш правымі, а палесцінскія — падзеленымі і слабымі.

Арцыбіскуп Піццабала нагадвае, што на будучы год прыпадае 50-годдзе акупацыі палесцінскіх тэрыторый. На думку іерарха, гэта будзе добрая нагода для распачацця новых ініцыятыў, таксама і хрысціянамі. Арцыбіскуп падкрэслівае, што 50 гадоў акупацыі — гэта вельмі многа. Многія палесцінцы прызвычаіліся да такой сітуацыі і ўжо не памятаюць, што можна жыць іначай.

КАІ, (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.