Мексіка: выкрадзены святар знойдзены жывым |
16.11.2016 07:50 |
54-гадовы кс. Хасэ Луіс Санчэс Руіс, выкрадзены 11 лістапада ў горадзе Катэмака на ўсходзе Мексікі, быў знойдзены жывым, але на яго целе бачныя выразныя знакі катавання. Прэс-сакратар мясцовай дыяцэзіі кс. Аарон Рэес у інтэрв’ю для тэлебачання «Milenio» адзначыў, што святар быў выкрадзены з-за ўдзелу ў абароне насельніцтва, якое сутыкнулася з высокімі коштамі за тэхнічнае абслугоўванне. «У апошнія дні ён атрымліваў пагрозы, думаю, з прычыны жорсткай крытыкі карупцыі і злачынстваў, якія адбываюцца ў Катэмака», — адзначыў прэс-сакратар. Нагадаем, што толькі ў верасні бягучага года ў Мексіцы былі забіты тры святары, а за апошнія дзесяць гадоў — 31. У большасці выпадкаў забойствы былі здзейснены ў мясцовасцях, якія сутыкнуліся з гвалтам наркакартэляў. КАІ, (VGr) |