Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёлета ў Міжземным моры загінула звыш 4 тысяч мігрантаў
16.11.2016 09:07

У 2016 годзе звыш 4,2 тысяч мігрантаў загінула ў Міжземным моры. Яны хацелі трапіць у Еўропу. Такія даныя прадставіла Міжнародная арганізацыя па спавах міграцыі.

З пачатку 2016 года 4271 асоба лічыцца загінулай або зніклай без вестак у Міжземным моры. Гэта на 749 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У цэлым у гэтым годзе ў Еўропу па Міжземным моры прыбыла звыш 341 тысяч мігрантаў. Найбольш іх прыняла Грэцыя — 170,5 тысяч чалавек. У Італію прыбыло амаль 165 тысяч мігрантаў.

Колькасць новапрыбылых мігрантаў значна ніжэйшая, чым у мінулым годзе, калі ў Еўропу прыбыло амаль 730 тысяч чалавек.

Святы Айцец Францішак неаднойчы выказваў салідарнасць з тымі, хто вымушаны пакідаць сваю радзіму, ратуючы сваё жыццё і жадаючы лепшай долі для сябе і сваіх дзяцей. Яны шукаюць «спакою і годнасці», падкрэсліў Пантыфік падчас наведвання прыстанку для мігрантаў на востраве Лесбас.

Таксама Папа Францішак падрыхтаваў пасланне да Сусветнага дня мігранта і бежанца. «Непаўналетнія мігранты: безабаронныя і пазбаўленыя голасу» — тэма паслання на 103-і Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 15 студзеня 2017 года.

Паводле CREDO
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.