Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| На Тайвані пратэстуюць супраць легалізацыі аднаполых саюзаў |
| 18.11.2016 15:12 |
|
Пра гэта паведамляе «Интерфакс-религия». Акцыя разгарнулася ля будынка парламента, дзе абмяркоўваўся дадзены законапраект. Арганізатары пратэсту заклікалі правесці рэферэндум па гэтым пытанні. Да акцыі далучыліся ўдзельнікі Хрысціянскага альянса, якія прыбылі ў Тайбэй з поўдня вострава. Каля будынка сабралася таксама нешматлікая група прыхільнікаў аднаполых саюзаў. У выпадку прыняцця закона Тайвань стане першым рэгіёнам Азіі з узаконенымі аднаполымі «сужэнствамі». (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


17 лістапада некалькі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Тайбэя, адміністрацыйнага цэнтра вострава Тайвань, каб выказаць пратэст супраць планаў уладаў легалізаваць аднаполыя саюзы.
для друку