Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Польская актрыса выставіла на аўкцыён сваю калекцыю Барбі, каб дапамагчы «Карытас»
21.11.2016 16:00

Актрыса Патрыцыя Хурляк, вядомая ў Польшчы не толькі ролямі ў кіно і серыялах, але і аўтабіяграфічнай кнігай «Навяртанне вядзьмаркі», выставіла на аўкцыён сваю калекцыю лялек Барбі.

«Спадзяюся, ваша дапамога гэтай цудоўнай моладзі назаўжды застанецца ў сэрцах усіх, а памятка пра гэтую дапамогу — лялькі — будуць вас радаваць».

Сваім крокам Патрыцыя хоча падтрымаць беластоцкае аддзяленне «Карытас» Польшчы, якое займаецца моладдзю з залежнасцямі.



Цэнтр выхавання і тэрапіі залежнасцяў «Метаноя» — гэта асяроддзе, якое ўжо 16 гадоў аказвае дапамогу дзецям і моладзі з залежнасцямі ва ўзросце 15-19 гадоў. У Польшчы гэта адзін з найэфектнейшых цэнтраў лячэння залежнасцяў.

На жаль, з-за фінансавага крызісу яму пагражае закрыццё. Будынак, у якім знаходзіцца цэнтр, патрабуе сур’ёзнага рамонту (мільён злотых), а пакуль што ўдалося знайсці толькі палову гэтай сумы.
Дапамагчы моладзі з цэнтра «Метаноя» вырашыла і Патрыцыя, пасля таго, як правяла асабістую сустрэчу з тымі, каму цэнтр даў прытулак. Яна выставіла сваю асабістую дарагую калекцыю Барбі на аўкцыён, выручка ад якой пойдзе на ратаванне асяродку, які ратуе іншых...

У калекцыі Патрыцыі — больш за 100 пазіцый. Усе лялькі — арыгінальныя, збірала яна іх з 1980-х гадоў. Настарэйшая лялька выпушчана ў 1963 годзе. Усе яны маюць каштоўнасць для калекцыянераў.

 Стартавая цана кожнай лялькі — па некалькі сот злотых; найдаражэйшая каштуе 1500 зл.



«Аддаю вам у рукі сваю асабістую калекцыю арыгінальных Барбі фірмы Mattel разам з аксесуарамі. Лялькі Барбі я збірала з ранняга дзяцінства, хоць у часы Польскай Народнай Рэспублікі бацькі мусілі добра зарабіць, каб набыць для дзіцяці такую радасць. Да нядаўняга часу калекцыя цешыла толькі маё вока, маіх блізкіх і шматлікіх журналістаў. Рыхтуючыся да продажу калекцыі, я адрываю кавалак свайго сэрца, бо кожная лялька мае канкрэтную гісторыю».

Дабрачынны аўкцыён на карысць беластоцкага «Карытас» падтрымалі нямала акцёраў, спевакоў і журналістаў. Пасламі акцыі стаў шэраг вядомых у Польшчы знакамітасцяў, такіх, як Цэзарый Пазура, Дамініка Фігурска, Куба Белак і інш.

Паводле CREDO, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.