«Прыпавесці Саламона» ўпершыню перакладзены на якуцкую мову |
22.11.2016 09:56 |
Пра гэта са спасылкай на сайт Рускай Праваслаўнай Царквы паведамляе blagovest-info.ru. «Прыпавесці Саламона» — гэта не толькі святы тэкст, але і крыніца жыццёвага вопыту, які не губляе сваёй актуальнасці на працягу тысячагоддзяў. Паводзіны дзяцей з бацькамі, прыстойнасць і адказнасць, разумнае стаўленне да багацця — вось тэмы, якія закранаюцца ў гэтай біблейскай кнізе. Народжаная ў культуры Старажытнага Усходу, яна стала па-сапраўднаму агульначалавечай спадчынай і натхняе і вернікаў, і няверуючых, а таксама тых, хто шукае шлях да Бога ва ўсім свеце. «Сёння дзякуючы працы перакладчыкаў народ саха ўпершыню зможа пазнаёміцца з мудрымі парадамі і назіраннямі цара Саламона на роднай мове», — гаворыцца ў паведамленні. Як паведамляе РІА Новости, афіцыйная прэзентацыя пераклада адбудзецца 13 снежня ў Якуцку ў межах рэгіянальных адукацыйных чытанняў на Божае Нараджэнне. |