Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Даныя апытання: кожны іспанец выдаткуе на свята Божага Нараджэння 682 еўра
23.11.2016 08:15

Кожны іспанец выдаткуе ў сярэднім 682 еўра на пакупкі з нагоды свята Нараджэння Пана ў 2016 годзе.

Пра гэта, засноўваючыся на даных сацыялагічнага даследавання «Спажывальніцтва на Божае Нараджэнне 2016», паведамляе espanarusa.com. Адзначаецца, што гэта сума на чатыры працэнты большая, чым паказчык мінулага года, калі яна дасягала 665 еўра.

Даследванне правяла кампанія Deloitte.

Найбольшыя выдаткі з гэтай сумы іспанцы накіроўваюць на набыццё падарункаў — 262 еўра. На другім месцы (198 еўра) — выдаткі на ежу. На аплату падарожжаў — 126 еўра, на культурныя мерапрыемствы — 69 еўра.

«Мы лічым іспанскага спажывальніка “еўрапеізаваным”, бо ён, як і жыхары іншых краін Еўропы, накіроўвае 20 працэнтаў калядных сродкаў на падарожжы», — сказала служачая Deloitte Вікторыя Ларой.

Прыкладна чвэрць усіх калядных выдаткаў (178 еўра) іспанцы правядуць праз інтэрнэт у рэжыме анлайн. 39 працэнтаў насельніцтва краіны збіраецца зрабіць усе неабходныя пакупкі ў перыяд з 1 па 15 снежня. 23 працэнты —  у канцы лістапада (пачынаючы з т.зв. «чорнай пятніцы» 25 лістапада і «кіберпанядзелка» 28 лістапада – дзён вялікіх зніжак).

Сем працэнтаў іспанцаў збіраюцца купляць штосьці ў першыя дні 2017 года.

Паводле espanarusa.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.