Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іспанскі кароль з жонкай прынялі ўдзел у пасяджэнні іспанскага епіскапату
23.11.2016 08:39

Каралеўская пара Іспаніі прыняла ўдзел у пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны. Дон Фэліпэ і донья Лецісія атрымалі запрашэнне на гэтае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю заснавання епіскапату.

Кароль Фэліпэ VI, католік па веравызнанні, умацоўвае свецкі характар сваёй дзяржавы, але супрацоўніцтва з Касцёлам пры гэтым не спыняе.

Візіт манарха і яго жонкі з’яўляецца сведчаннем тых адносін, якія развіваюцца паміж Касцёлам і дзяржавай.

Згодна з іспанскай Канстытуцыяй, «ніводная з рэлігій у каралеўстве не павінна мець дзяржаўны характар, але дзяржаўныя органы павінны ўлічваць, што насельніцтва краіны можа мець рознае веравызнанне», і, адпаведна, падтрымліваць адносіны супрацоўніцтва не толькі з каталіцтвам, але і з іншымі канфесіямі.

Нягледзячы на тое, што цырымонія каранацыі Фэліпэ VI была цалкам свецкай, без рэлігійнага складніку ў гэтай справе не абышлося: праз тры дні пасля яе дон Фэліпэ, донья Лецісія, дон Хуан Карлас і донья Сафія ў прыватным парадку ўзялі ўдзел у Імшы ў капліцы каралеўскага палаца.

Каралеўская пара спачатку наведае капліцу, а пасля сустрэнецца з іспанскімі біскупамі, пасля чаго звернецца да іх з прамовай.

Паводле espanarusa.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.