Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іракскія католікі зноў збіраюцца на набажэнствы ў вызваленых ад ісламістаў гарадах
24.11.2016 11:59

Іракскія ўрадавыя войскі пры падтрымцы войскаў НАТА і курдскіх узброеных фармаванняў пачалі ў мінулым месяцы наступленне на пазіцыі ісламістаў і наблізіліся да горада Масул — аднаго з самых вялікіх у краіне.



Іракскі паліцэйскі-хрысціянін.

Католікі вяртаюцца ў вызваленыя раёны і паўсюль бачаць прыкметы рэлігійнага пераследу — разрабаваныя спаленыя касцёлы, разбураныя алтары.

«Мы павінны сёння знішчыць усё, што пакінула пасля сябе "Ісламская дзяржава", у тым ліку разлады і ўнутраныя канфлікты... Павінна змяніцца тая ментальнасць, якая з’яўляецца прычынай палітычнай і рэлігійнай варожасці», — заявіў каталіцкі арцыбіскуп Масула Бутрус Мошэ.



Падрыхтоўка да Імшы ў разбуранай святыні.

Іерарх адслужыў Імшу ў разбураным касцёле Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў горадзе Бахдзіда, які быў нядаўна вызвалены.

Хрысціяне ў паўночным Іраку жывуць з першага стагоддзя нашай эры. Ісламісцкі тэрор вымусіў сотні тысяч іракскіх католікаў стаць бежанцамі.

Аляксандр Гелагаеў паводле reuters.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.