Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы святар арганізаваў гарачую лінію па духоўнай дапамозе
24.11.2016 09:27

Святар арганізаваў гарачую лінію для жыхароў Баляславава на поўдні Польшчы, каб заўсёды быць гатовым прыйсці на дапамогу.

«[Людзям] патрэбна прысутнасць святара, які не будзе зачыняцца ў мурах касцёла ці кабінета, а будзе суправаджаць іх у штодзённым жыцці, якое сёння часам бывае складаным і цяжкім», — кажа ксёндз.

Па словах святара, ён атрымлівае званкі ў любы час — звычайна каб дапамагчы ў вырашэнні сямейных канфліктаў ці суцешыць і падтрымаць людзей, якія страцілі блізкага чалавека.

Святар, які спадзяецца арганізаваць цэнтр духоўнай падтрымкі на пастаяннай аснове, жартуе, што цяпер ён ведае на памяць імёны не толькі ўсіх парафіян, але таксама іх хатніх жывёлаў.


Паводле reuters.com
(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.