Католікі Шатландыі атрымаюць навігатар для споведзі |
25.11.2016 08:58 |
Католікі адной з дыяцэзій у Шатландыі з пачатку наступнага года атрымаюць магчымасць шукаць бліжэйшае месца, дзе можна прыняць удзел у святой Імшы і прыступіць да сакрамэнту пакаяння, з дапамогай праграмы для смартфонаў і планшэтаў. Арцыбіскуп Сэнт-Эндруса і Эдынбурга Лео Кёшлі 22 лістапада паведаміў Ватыканскаму радыё пра запланаваны запуск «Праграмы для католікаў». Праграма дазволіць веруючым карыстальнікам знайсці на тэрыторыі дыяцэзіі бліжэйшую па знаходжанні і часе магчымасць прыняць удзел у Імшы, паспавядацца і прыняць святую Камунію. Па словах іерарха, гэтая праграма з’яўляецца «тэхналогіяй, якая дапаможа Каталіцкаму Касцёлу несці любоў Бога і радасць Евангелля ў наш сучасны свет». Праграму плануюць запусціць супольна з шатландскай тэхналагічнай кампаніяй Musemantik у пачатку 2017 года. Варта адзначыць, што ў Іспаніі ўжо працуе адмысловая аплікацыя для пошуку спаведнікоў Confesor GO. Так кожны святар, які хоча ўсталяваць на сваім тэлефоне Confesor GO, павінен зарэгістравацца ў курыі сваёй дыяцэзіі, што дапаможа засцерагчыся ад падманшчыкаў і абараніцца ад прафанацыі сакрамэнту пакаяння. Паводле ria.ru |