Ва Украіне Дзеда Мароза заменіць святы Мікалай |
25.11.2016 11:45 |
Дэкамунізацыя навагодніх святаў у Кіеве на афіцыйным узроўні працягваецца. Дзедаў Марозаў каля ёлак у цэнтры горада ўжо не ўбачыш — іх заменяць святым Мікалаем. «Дзед Мароз — выдуманы персанаж і перажытак савецкага мінулага. Ад яго трэба адыходзіць», — падкрэсліў стваральнік этнакультурнага праекта Folk Ukraine Ігар Дабруцкі, які займаецца арганізацыяй галоўнай ёлкі краіны. Па словах Дабруцкага, вітаць гараджанаў і гасцей каля галоўнай ёлкі краіны на Савійскай плошчы ў Кіеве ў гэтым годзе будзе святы Мікалай. Як высветлілі «Вести», просьба, каб на масавых гуляннях не было Дзедаў Марозаў і Снягурачак, сыходзіла з мэрыі. Як адзначае арт-менеджэр сталічнага івэнт-агенцтва Creative Production Кацярына Будулацій, адмаўляюцца ад Дзедаў Марозаў і на карпаратывах. Праўда, у школах і дзіцячых садках больш схільны запрашаць Марозаў з унучкамі і казачных героеў. Артысты, у сваю чаргу, адзначаюць, што ў гэтым годзе ў школах больш увагі сталі надаваць мове, на якой павінны размаўляць артысты: «Прынцыпова просяць праводзіць ранішнікі на ўкраінскай мове». Паводле vesti-ukr.com |