Правобразам Люсі з Нарніі была свецкая дамініканка з Італіі (+фота) |
28.11.2016 09:41 |
Прыемная навіна для ўсіх шанавальнікаў творчасці Клайва С. Льюіса: як выявілася, Люцыя з Нарніі сапраўды існавала, да таго ж яна афіцыйна абвешчана благаслаўлёнай Каталіцкага Касцёла.
Кажуць, што аднойчы ў дзяцінстве будучы аўтар «Хронікі Нарніі», гартаючы геаграфічны атлас, натрапіў на італьянскае мястэчка Нарні (Нарнія — лац. версія), назва якога яму вельмі спадабалася. Некаторыя даследчыкі творчасці Льюіса таксама дапускаюць, што менавіта ў гонар благаслаўлёнай, якая паходзіць з гэтай мясцовасці, пісьменнік назваў адну з галоўных гераінь — Люсі Певенсі (англ. версія імя Люцыя). Благаслаўлёная Люцыя з Нарні жыла на рубяжы XV-XVI стст. У дзяцінстве ёй аб’явілася Дзева Марыя; пасля смерці бацькі дзяўчыну аддалі замуж; пара склала абяцанне жыць у чысціні. Люцыя насіла стыгматы Хрыста на сваім целе, шмат малілася і клапацілася пра ўбогіх. Благаслаўлёная належала да Трэцяга ордэну св. Дамініка; яе ўспамін прыпадае на 16 лістапада. |