Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Нарвегіі знайшлі зніклы тысячу гадоў таму алтар караля Олафа Харальдсана
28.11.2016 11:07

Археолагі з Нарвежскага інстытута культурнай спадчыны выявілі каменны фундамент драўлянай царквы, у якой, верагодна, былі змешчаны рэліквіі караля Олафа Харальдсана.

Пра гэта са спасылкай на сайт інстытута паведамляе sib-catholic.ru.

Паводле меркавання вучоных, паблізу горада Транхейма знойдзены той самы касцёл св. Клемента, які беспаспяхова шукалі не адно стагоддзе. Вядома, што кароль вікінгаў Олаф Харальдсан быў забіты ў 1030 годзе. Яго пахавалі ў Нідарасе (сучасны Транхейм). Мяркуючы па запісах гісторыка Сноры, пасля пахавання ў акрузе пачалі адбывацца цуды. Мясцовыя жыхары таксама расказвалі пра шматлікія знакі, звязаныя з каралём.

Труну вырашылі адкрыць, што і было зроблена ў 1031 годзе. На дзіва сучаснікаў, цела Олафа цудоўна захавалася. Тады ж яго кананізавалі, і ён па сёння з’яўляецца адным з самых шанаваных святых у Скандынавіі. Як сведчыць легенда, цела караля змясцілі ў касцёл св. Клемента, які ён, дарэчы, і пабудаваў незадоўга да гібелі.

Труну з парэшткамі паставілі на алтар, і яны захоўваліся так некалькі гадоў. Затым рэліквіі святога Олафа змясцілі ў рэліквіярый і перавезлі ў больш буйную святыню.

Касцёл св. Клемента быў разбураны. Шмат гадоў ніхто не мог знайсці месца пахавання Олафа. І вось нарвежскія археолагі паведамілі пра сенсацыйнае адкрыццё. Яны лічаць, што знойдзены не толькі фундамент касцёла, але і той самы алтар, на якім стаяла труна з парэшткамі караля.

Таксама знойдзена невялікая студня, з якой нібыта таксама былі звязаны цуды.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.