Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыга рыхтуецца да Еўрапейскай сустрэчы моладзі (+відэа)
29.11.2016 12:14

З 28 снежня 2016 года па 1 студзеня 2017 года ў Рызе (Латвія) і яе ваколіцах будзе праходзіць Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю з Тэзэ. Упершыню сустрэча пройдзе ў балтыйскай дзяржаве, сталіца якой мае даўнія лютэранскія традыцыі, а на сёння тут жыве шмат праваслаўных вернікаў.

Тысячы маладых людзей з усёй Еўропы і іншых кантынентаў сустрэнуцца, каб удзельнічаць у «Пілігрымцы даверу». Гэтую моладзь яднае адна мэта і жаданне — будаваць паразуменне паміж культурамі, нацыямі і людзьмі рознай веры.

Вашай увазе відэаролік, у якім распавядаецца пра арганізатараў «Пілігрымкі даверу», пра нараджэнне самой ідэі дадзеных сустрэч. Акрамя гэтага, вы пачуеце выказванні маладых людзей (пераважна з Рыгі) пра іх чаканні ад «Пілігрымкі даверу» і пра іх бачанне гэтых сустрэч увогуле.


Валянціна Грамыка паводле taize.fr

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.