Грэчаская мова ўвойдзе ў праграму расійскіх школ |
29.11.2016 18:20 |
Грэчаская мова як другая замежная ўвайшла ў праграму расійскіх школ. Пра гэта паведамляе афіцыйны партал маскоўскага Сраценскага манастыра на аснове падпісанай РФ і Грэцыяй дамовы пра двухбаковае ўзаемадзейнічанне ў адукацыйнай сферы. Міністр адукацыі і навукі Вольга Васільева і намеснік Міністэрства адукацыі Грэцыі Канстанцінас Фатакіс падпісалі дамову пра двухбаковае ўзаемадзейнічанне ў адукацыйнай сферы на цырымоніі ў Афінах. З дамовы вынікае, што з новага навучальнага года грэчаская мова стане другой замежнай мовай, якую вучні змогуць вывучаць па выбары. «Мяне радуе цікавасць расіян да вывучэння грэчаскай мовы. У нас адзіны цывілізацыйны код, адзіная рэлігія і агульныя хрысціянскія карані», — сказала на сустрэчы ў Афінах міністр адукацыі Расіі. Мяркуецца, што выкладанне грэчаскай пачнецца ў Расіі з верасня 2017 года і распаўсюдзіцца ў паўднёвых рэгіёнах краіны, дзе пражывае вялікая колькасць этнічных грэкаў, а таксама ў тых гарадах і абласцях Расіі, дзе ёсць цікавасць да грэчаскай культуры і мовы. |