Францішкане прадставяць у Маскве самую папулярную кнігу Сярэднявечча |
01.12.2016 08:28 |
Выдавецтва айцоў францішканаў прэзентуе на кніжным кірмашы «Non/fiction» адну з самых папулярных кніг сярэднявечнай Еўропы — «Залатую легенду» а. Якуба Варагінскага. Пра гэта паведаміў дырэктар культурнага цэнтра «Покровские ворота» Жан-Франсуа Ціры. Твор італьянскага духоўнага пісьменніка айца дамініканіна Якуба Варагінскага, кананізаванага Каталіцкім Касцёлам, — гэта збор хрысціянскіх легенд і займальных жыццярысаў святых, які ў XIV-XVI стст. стаў самай папулярнай кнігай хрысціянскага Захаду пасля Бібліі. У «Залатую легенду» ўваходзяць аповеды прыкладна пра 200 святых, уключаючы апакрыфічныя аповеды пра Дзеву Марыю і Езуса Хрыста. Папулярнасць Legenda Aurea ў Сярэднявеччы была неверагоднай. Кніга ўваходзіла ў лік рукапісаў, якія найбольш перапісваліся, — да нашых дзён захавалася больш за тысячу копій. Пасля з’яўлення кнігадрукавання ўжо да 1500 года было 74 лацінскія выданні, былі здзейснены пераклады на англійскую, французскую, італьянскую, нямецкую, іспанскую, галандскую, польскую і чэшскую мовы. На рускай мове кніга выдаецца ўпершыню. Паводле sib-catholic.ru |