Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пра што марыць жанчына, якая даўно адсвяткавала сваё 100-годдзе?
02.12.2016 10:47

Італьянскі журналіст штотыднёвіка La Stampa сустрэўся, верагодна, з найстарэйшым жыхаром свету — Эммай Марана, якая прызналася, што ў сваім жыцці хацела б яшчэ сустрэцца з Папам Рымскім.

Жыхарка паўночнай Італіі 29 лістапада адсвяткавала свае 117 гадоў. Жанчына жыве ў мястэчку Вербаніі. У дзень нараджэння яна атрымала віншаванні ад Пантыфіка і Прэзідэнта Італіі Серджыо Матарэла.



117-ы дзень нараджэння Эммы Марана святкуе ўся Вербанія. Мясцовы тэатр падрыхтаваў адмысловы спектакль у гонар юбіляркі, які распавядае пра жыццё ў трох стагоддзях: канца XIX ст., усяго XX і бягучага. У прыватнасці, адзначаецца, што за гэты перыяд у Італіі змянілася тры каралі і 12 прэзідэнтаў. У сваім жыцці яна перажыла пантыфікаты 11 наступнікаў святога Пятра.

Тры яйкі на сняданак

Эмма Марана нарадзілася ў 1899 годзе. На пытанне, што рабіць, каб дажыць да такога ўзросту, жанчына не змагла даць нейкі канкрэтны адказ. Аднак паведаміла, што прычынай яе даўгалецця не была якаясьці здаровая ежа або дыета. Да сёння яна з’ядае на сняданак тры яйкі, любіць сочыва, шакалад і бананы. Пры гэтым да сёння ў жанчыны нармальны ўзровень халестэрыну. Падчас інтэрв’ю Эмма папрасіла журналіста: «Напішы, што адчуваю сябе добра. Прынамсі, так мне кажа мой урач».

Доктар Карла Бава, які назірае за станам здароўя Эммы Марана апошнія 20 гадоў, прызнаўся журналістам, што сеньёра заўсёды не адмаўляла сабе ў тым, каб добра паесці: «Яна заўсёды ела мала садавіны і гародніны, пры гэтым заўсёды спажывала тыя самыя прадукты». Да нядаўняга часу яна была амаль цалкам незалежнай. Сёння ўжо амаль год з ёй жыве апякунка, якая дапамагае ёй у штодзённых справах.

Эмма Марана шмат часу свайго жыцця правяла ў вёсцы. Працавала на фабрыцы, была кухаркай. Ніколі не была ў Рыме.

Паводле deon.pl (IL)
 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.