Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Латвіі заклікаў латвійскіх католікаў завяшчаць органы патрабуючым
05.12.2016 08:57

Мітрапаліт Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Латвіі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч наведаў напрыканцы лістапада Латвійскі цэнтр трансплантацыі Клінічнага ўніверсітэцкага шпіталя імя Паўла Страдыня.

Кіраўнік латвійскіх католікаў сустрэўся з пацыентамі, кіраўніцтвам Цэнтра і персаналам, а таксама заклікаў грамадства падчас Адвэнту быць спагадлівымі і праяўляць спачуванне, ацаніўшы магчымасць пасля смерці завяшчаць свае органы тым, хто мае ў іх патрэбу.

«Касцёл расцэньвае акт ахвяравання органаў як вельмі высакародны ўчынак. Чалавек павінен рашыцца на яго толькі дабравольна, і выбар кожнага трэба паважаць. У нашага грамадства шырокія магчымасці росту ў гэтым накірунку культуры жыцця, і таму зараз я разам з урачамі Цэнтра трансплантацыі хачу звярнуцца да кожнага члена грамадства абдумаць гэту магчымасць. Ваша рашэнне калі-небудзь выратуе жыццё іншаму чалавеку», — заклікаў іерарх.

Кіраўнік Аддзялення транспланцыі нырак Яніс Біцанс у сваю чаргу сказаў, што штодзённа сутыкаецца з праблемамі, якія ўзнікаюць у выніку ныркавай або сардэчнай недастатковасці, адзіным вырашэннем якіх можа быць толькі трансплантацыя органаў.

«Я кожны дзень бачу пакуты пацыентаў і іх апошнюю надзею на аздараўленне. Менавіта таму я заклікаю жыхароў Латвіі быць міласэрнымі і дапамагчы нават у вельмі трагічных для вас асабіста сітуацыях, знайсці ў сабе сілы выратаваць кагосьці аднаго або нават некалькі людзей», — дадаў ён.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.