Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Вэн-Труа абмеркавалі абарону традыцыйных каштоўнасцяў |
06.12.2016 09:07 |
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і каталіцкі арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа абмеркавалі праблему выцяснення традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай Еўропе. Сустрэча прайшла 5 снежня ў будынку каталіцкага епіскапату ў Парыжы. «Мы ўбачылі твар каталіцкай Францыі падчас мітынгаў супраць прыняцця закона аб усынаўленні аднаполымі саюзамі», — адзначыў у размове Патрыярх Кірыл. Праваслаўны іерарх выказаў салідарнасць з Каталіцкім Касцёлам у гэтым пытанні і падзякаваў арцыбіскупу Парыжа за цвёрдую пазіцыю адносна аднаполых шлюбаў. Французскія католікі па закліку кардынала актыўна выступалі супраць зацвярджэння закона аб легалізацыі аднаполых саюзаў з правам усынаўляць дзяцей. Паводле sib-catholic.ru |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.