Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вялікабрытаніі выпусцілі паштоўкі на Божае Нараджэнне з выявай Святой Зямлі ў агні вайны
07.12.2016 09:32

Паштоўкі выдала брытанскае аддзяленне сусветнай гуманітарнай арганізацыі Doctors of the World, паведамляе Religionnews.


«На кожнае свята Божага Нараджэння нам дораць рамантычныя і мілыя выявы Святой Зямлі ў мінулым з каляднымі сцэнамі, і гэтыя мірныя вобразы прыходзяць у нашы дамы, мы бачым іх паўсюль у святынях і на вуліцах па ўсёй краіне. Аднак гэтыя мірныя сцэны не адпавядаюць жахлівай рэальнасці, гуманітарнаму крызісу і вайне, якая бушуе ў гэтым рэгіёне сёння», — кажа Лех Дэйнэс, выканаўчы дырэктар арганізацыі.

На адной з паштовак Марыя і Юзаф схіляюцца над Немаўляткам Езусам, а ў гэты час ракета рассякае зорнае неба. На іншай паштоўцы мудрацы паказваюць на неба, па якім ляціць ваенны самалёт.

«Божае Нараджэнне — гэта час, калі кожны чалавек узгадвае адыходзячы год і ацэньвае сітуацыю ў свеце. Паштоўкі арганізацыі Doctors of the World нагадваюць пра тое, што ў гэтым годзе вайна на Блізкім Усходзе прынесла смерць і вымусіла мільёны чалавек пакінуць свае дамы на роднай зямлі, і яны востра патрабуюць нашай дапамогі», — адзначаецца ў прэзентацыі праекта «Рэальнасць у калядных паштоўках».

Аўтар малюнкаў — мастак рэкламнага агенцтва McCann London — наклаў традыцыйныя біблейскія персанажы на рэальныя фотаздымкі, знятыя рэпарцёрамі на палях бітваў.

«Падчас калядных святаў мы заклікаем вас узгадаць пра існуючую рэальнасць на Блізкім Усходзе. Грошы, атрыманыя ад продажу гэтых паштовак, пойдуць на дапамогу людзям, якія збеглі ад жахаў вайны са сваіх дамоў», — гаворыцца на адваротным баку кожнай паштоўкі. Кошт віншавальных картак — 10 фунтаў (каля 12,57 долараў).

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.