У Францыі адобрылі закон, які забараняе абарону жыцця ў сеціве |
07.12.2016 09:38 |
Нацыянальны сход Францыі адобрыў у першым чытанні законапраект, згодна з якім да ўжо існуючай забароны «чыніць перашкоды перарыванню цяжарнасці» дададзена «лічбавая перашкода». Па сутнасці, гэта рэформа, якая чакае адабрэння Сенату і праводзіцца па ініцыятыве сацыялістаў, мае за мэту забараніць інтэрнэт-сайты розных асацыяцый абароны жыцця. Год назад у Францыі ўжо быў прыняты закон, які адмяніў абавязковы тыдзень, які даваўся жанчынам, якія маюць намер зрабіць аборт, як шанец перагледзець гэтае рашэнне. Новы закон заснаваны на ідэі, што жанчына ні перад кім не абавязана рабіць справаздачу ў сваім рашэнні. Тым самым былі ліквідаваны пасады, дзе працавалі людзі, з якімі жанчына магла пагаварыць перад тым, як зрабіць канчатковы крок. Цяпер жа будзе ліквідавана і прысутнасць у сеціве тых, хто гатовы выслухаць жанчын і, калі яны таго хочуць, даць ім параду ў такой драматычнай сітуацыі. Цікава, што ў Францыі ніхто з тых, хто традыцыйна абараняе свабоду слова ў сеціве, не падняў свой голас супраць законапраекту. |