Упершыню лідарамі па працягласці жыцця ў ЕС сталі іспанцы |
08.12.2016 09:44 |
Паводле даных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Іспанія займае першае месца ў ЕС па сярэдняй працягласці жыцця, якая дасягае зараз у краіне 83,3 года. Па гэтым паказчыку яна апярэджвае Італію (83,2) і Францыю (82,8), тады як сярэдні паказчык у Еўрасаюзе складае 80,9 гадоў. Акрамя таго, разам з Францыяй, Бельгіяй, Галандыяй і Партугаліяй Іспанія ўваходзіць у лік краін ЕС з самай нізкай смяротнасцю ад ішэмічнай хваробы сэрца. Штогод у краінах ЕС ад розных хранічных захворванняў памірае больш за паўмільёна чалавек працаздольнага ўзросту, што наносіць урон еўрапейскай эканоміцы ў памеры 112 мільярдаў еўра. Па колькасці такой заўчаснай смерці (38 тысяч) Іспанія займае 7 месца з 28, адстаючы на дзве з невялікім тысячы ад Румыніі. У адпаведнасці з данымі за 2014 год, іспанцы разам з жыхарамі Люксембурга, Галандыі, Славеніі і Аўстрыі менш за астатніх еўрапейцаў скардзяцца на колькасць медыцынскай дапамогі або яе неаказанне — колькасць падобных скаргаў не перавышае адзін працэнт. |